Litwin

Павіншуйма пана Зянона з 65-роччам!

Зважаючы на тое, што мала хто мае кантакт з панам Зянонам, прапаную пакідаць віншаваньні да шаноўнага пана з 65-роччам (24.04.) у камэнтах да тэмы

«Віншуйма пана Зянона тут!»

Каліласка, тутай не пішыце,
хай усё будзе ў адным мейсцы.
Брыдкасьцяў і лухты таксама
прашу не пісаць тамака.

Wiciaz

Салідарнасьць. Напішы суайчыньнікам, чыя воля абмежаваная!

Без аніякае на тое нагоды, нагадваю, хто жадае — мае напісаць суайчыньнікам, чыя воля абмежаваная вязьніцай ці войскам. Адрасы дзеля ліставаньня тутака:

«Салідарнасьць. Павіншуйма зь Днём Волі, каго воля абмежаваная!»

Як хто хоча дадаці ў сьпіс чалавека, які б жадаў у войску, хваробным ложку ці ў вязьніцы атрымаць віншаваньні зь беларускім сьвятам альбо проста ліст па-беларуску — пішыце ў камэнты, дадам.

Як хто жадае, мае скарыстацца для дасыланьня з капэрты (конверт) з Пагоняй (ад antilushpak). Ёсь думка, што гэная капэрта можа не прайсьці цэнзуры, але-ж можаце ліставацца Пагоняй ня ў войска й не ў вязьніцу, а проста міжсобку, людзям «на волі»… :)

Wiciaz

Салідарнасьць. Павіншуйма зь Днём Волі, каго воля абмежаваная!

Хутка ў Беларусаў будзе сьвята дзяржаўнасьці беларускай — 25 сакавіка, Дзень Волі. Павіншуйма са сьвятам тых, хто відавочна мае ў тым патрэбу! Лістуйма жаўнерам і за краты!

«Дапаўняйма мо’ найпаўнейшы сьпіс адрасоў»

Заўвага: 18.03.09. дададзеныя адрасы палітвязьняў!

Зрабі падарунак Беларусі UKANTAKTE )


Хутка 21 лютага - Дзень Роднай Мовы.
Мы радыя, паведаміць вам, што праект "Зрабі падарунак Беларусі - пераходзь на беларускую мову" цяпер і тут, у гэтай групе. Група актыўна жыве на прасторах vkontakte.


- Навіны , абмеркаванні , думкі , спрэчкі. Усё пра Родную Мову.
- Самыя цікавыя апытанні.
- Цудоўныя конкурсы.
- Знаёмства з беларускай музыкай.
- Вашы вершы.

І ЎСЁ ГЭТА ТУТ. http://vkontakte.ru/club3353897
Калі ласка , актыўна ўдзельнічайце ў жыцці групы.
Запрасіце ў групу сябра, суседа, знаёмага. Бо МЫ Ўкантакце.

Кожны з нас можа паспрыяць папулярызацыі лацінкі

У байнеце мае быць праведзены “Тыдзень Лацінкі” (Tydzien łacinki). Ён будзе доўжыцца з 21 па 27 студзеня. У гэтыя дні прапануецца пісаць лацінкай свае пасты, каменты. “Усё гэта дабраахвотна й кантралюецца толькі вашым сумленьнем”, - паведамляе адзін з блогераў.

У Сярэднявеччы (XVII стагодзьдзе), зьявіліся першыя вядомыя запісы беларускага (кірылічнага) тэксту лацінскім пісьмом, з патрэбы ўлучаць старабеларускія цытаты ў польскія і лацінскія тэксты.
У 19 стагодзьдзі некаторыя беларускія пісьменьнікі карысталіся выключна ці часткова лацінскім пісьмом у сваіх працах, напісаных па-беларуску. Асабліва, Ян Чачот, Паўлюк Багрым, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Адам Гурыновіч. Рэвалюцыйны дэмакрат Кастусь Каліноўскі друкаваў лацінскім пісьмом беларускамоўную газету «Мужыцкая праўда» (у арыгінале: «Mużyckaja prauda»; 6 нумароў у 1862—1863 гадах). (1)
Дунін-Марцінкевіч спасылаўся на довад, што яго чытацкая аўдыторыя, асабліва сялянская, была ў пэўнай ступені знаёмая з польскай графікай, да таго ж, ня маючы доступу да рускамоўнай адукацыі, не магла чытаць кірыліцай.
Мы паспрабавалі даведацца пра гэтую ініцыятыву ў блогера nicolaev


Collapse )